21 ліпеня адбудуцца пазачарговыя выбары ў Вярхоўную Раду Украіны



Менш за тыдзень засталося да пазачарговых выбараў у Вярхоўную Раду Украіны. У спісе выбарчага бюлетэня 22 палітычныя партыі.

„Лідарам сацыялагічных апытанняў з’яўляецца партыя „Слуга народа” дзейснага прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага”, – зазначае дырэктар Фонда падтрымкі дэмакратычных ініцыятываў Юрый Міндзюк:

– Украіна далучылася да вялікага параду папулізму, які зараз адбываецца ў свеце. У шэрагу краін палітыкі сёння дэманструюць папулізм. Украіна, на жаль, стала супер-лідарам у гэтым працэсе. І прэзідэнт-папуліст сёння перамагае палітычныя партыі. У якога не зразумелая ідэалогія, незразумелыя лідары, незразумелая праграма. Але гэтаму ёсць некалькі прычынаў. Першая – людзі жадаюць пабачыць у палітыцы новыя твары, прычым не істотна, што без досведу, без вопыту, і гэта, у прынцыпе, з’яўляецца небяспекай для краіны.

„На другім месцы прарасейская партыя „Апазіцыйная платформа „За жыццё”. Інтрыга разгарнецца ў барацьбе за трэцяе месца паміж партыямі „Голас” Святаслава Вакарчука, „Бацькаўшчына” Юліі Цямашэнка і „Еўрапейская салідарнасць” Пятра Парашэнка”, – зазначыў Юрый Міндзюк. Выбары пройдуць 21 ліпеня.

Поўны рэпартаж слухайце ў далучаным файле:

Яўген Скрабец, Беларускае Радыё Рацыя