24 асобы выключаны з чорнага спісу Еўразвязу
24 асобы выключаны з чорнага спісу Еўразвязу у дачыненні да беларускіх чыноўнікаў. Сярод іх памерлы былы рэктар Беларускага педагагічнага універсітэту, былыя чыноўнікі, якія раней займалі высокія пасады, некаторыя афіцыйныя прапагандысты.
Пры гэтым на тэрыторыю ЕС могуць ўязджаць цяпер і некаторыя так званыя кашалькі Аляксандра Лукашэнкі, бізнэс у ЕС могуць таксама весці і некаторыя іх прадпрыемствы.
Палітычны аглядальнік Раман Якаўлеўскі звяртае ўвагу на тое, што палітыка Брусэля ў адносінах да афіцыйнага Менску відавочна змяняецца.
– Мы сведкі так званага славутага прагматызму Бруселя, які ўсе называюць цынізмам. Палітзняволеныя застаюцца, а вось такія крокі Бруселя дадаюць упэўненасці пазіцыі афіцыйнага Менска
Беларускі МЗС у сваю чаргу выказаў абурэнне тым фактам, што чорныя спісы не скасаваныя цалкам.
Сярод тых хто застаўся ў чорным спісе ЕС Аляксандр Лукашэнка, яго сыны Віктар і Дзмітрый ды іншыя высокія чыноўнікі датычныя да парушэння правоў чалавека ў перыяд перад і пасля Прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі ў 2006 і 2010 гадах.
Зміцер Косцін, Беларускае Радыё Рацыя