30 кастрычніка адбудзецца II Сусветны Кангрэс Беларусаў
20 гадоў таму
Мерапрыемства пройдзе ў анлайн-фармаце. Тэмы і экспертаў, якія іх абмяркуюць, можна выбраць праз спэцыяльную форму на сайце belaruscongress.org.

Кожны ахвочы можа прапанаваць, што абмеркаваць, так і вырашыць, чые думкі хоча пачуць падчас мерапрыемства.
Кангрэс будзе транслявацца на Youtube-канале «Беларусы Замежжа» – глядзіце дыскусіі і выступленні бясплатна і ананімна.
Рэгіструйцеся як дэлегат ад вашай супольнасці, вуліцы ці дома. Добраахвотныя рэгістрацыйныя зборы дапамагаюць аргкамітэту аплаціць неабходныя для арганізацыі Кангрэсу выдаткі.
Беларускае Радыё Рацыя
