5-ы пакет санкцыяў Еўразвяза практычна падрыхтаваны
Санкцыйны пакет супраць рэжыму Лукашэнкі ўжо на стале ў 27 міністраў Еўразвязу. Ініцыятарам санкцыяў упершыню выступіла Данія. Пра гэта напісаў у ФБ дарадца Святланы Ціханоўскай Франак Вячорка. Зраз, па яго словах, ідзе «этап узгаднення, кагосьці могуць дадаць, кагосьці выключыць са спісу». Вячорка зазначае, што 5-ы пакет санкцыяў — гэта адказ на міграцыйны крызіс.

Яшчэ тыдзень таму планавалася адкласці санкцыі на снежань, але міністры вырашылі не чакаць. Пад санкцыі могуць трапіць „Белавія” і кампаніі, якія абслугоўваюць дастаўку мігрантаў. Стала вядома, што рэйсы з Іраку і іншых краінаў будуць цяпер прымаць не толькі ў Менскім аэрапорце, але таксама ў рэгіёнах.
Вячорка таксама нагадвае, што 8 снежня пачнуць працаваць амерыканскія санкцыі супраць „Беларуськалія”, што можа стаць сапраўды балючым для рэжыму.
Дарадца Ціханоўскай падкрэслівае: «Спыніць санкцыі можна — вызваліць усіх палітвязняў, спыніць міграцыйны крызіс і пачаць дыялёг з народам».
