75-тая гадавіна вызвалення канцлагеру „Аўшвіц – Біркенау”



75-годдзе вызвалення вязняў канцлагера „Асвенцым” адзначаць сёння ў Польшчы. На тэрыторыі мемарыяльнага комплексу, дзе ў гады вайны размяшчаўся нямецкі канцлагер „Аўшвіц”, пройдуць жалобныя мерапрыемствы. Сюды прыедуць прадстаўнікі 54 краін, у тым ліку некалькі прэзідэнтаў і прэм’ер-міністраў, а таксама каля 200 ацалелых вязняў лагера, паведамляе auschwitz.org. 

Урачыстасці пачнуцца а 8.30 паводле польскага часу з ускладання кветак ацалелымі вязнямі канцлагера і прэзідэнтам Польшчы да „Сцяны Смерці”.  Як паведамляе сайт прэзідэнта Польшчы, Анджэй Дуда да поўдня правядзе шэраг сустрэч з замежнымі гасцямі. Сярод іншага, з прэзідэнтамі Ізраіля і Украіны. У 15.30  паводле польскага часу пачнуцца галоўныя мемарыяльныя ўрачыстасці перад „Варотамі Смерці” былога нямецка-нацысцкага канцлагеру Auschwitz II-Birkenau.

Фота trip.com