Завяршаецца вылучэнне кандыдатаў у дэпутаты мясцовых саветаў



8 студзеня завяршаецца вылучэнне кандыдатаў у дэпутаты мясцовых саветаў, выбары якіх адбудуцца 18 лютага.

Правам вылучэння кандыдатаў у дэпутаты надзеленыя палітычныя партыі, працоўныя калектывы, грамадзяне шляхам збору подпісаў.

Сёння ў прэтэндэнтаў апошні дзень, каб падаць у адпаведную тэрытарыяльную, акруговую выбарчую камісію дакументы, неабходныя для іх рэгістрацыі кандыдатамі ў дэпутаты мясцовых саветаў.

Паводле даных ЦВК, на 27 снежня кандыдатамі было вылучана 7,7 тысячы чалавек. Пасля падвядзення вынікаў вылучэння гэтая лічба, верагодна, павялічыцца ў некалькі разоў, бо толькі зборам подпісаў за вылучэнне кандыдата ў дэпутаты займаліся 17,5 тыс. ініцыятыўных груп.

Рэгістрацыя кандыдатаў у дэпутаты будзе праходзіць з 9 да 18 студзеня ўключна. Перадвыбарная агітацыя пачнецца з моманту рэгістрацыі кандыдата ў дэпутаты і прадоўжыцца да 17 лютага ўключна.

Дэпутаты будуць абірацца ў 1.309 мясцовых саветаў па 18.111 выбарчых акругах.   БелаПАН