9-га лютага – Міжнародны дзень салідарнасці з Беларуссю



Святлана Ціханоўская заклікала 9-га лютага ва ўсім свеце падтрымаць незалежныя медыя Беларусі і журналістаў у Міжнародны дзень салідарнасці з Беларуссю. Напярэдадні, 8 лютага, у Вільні амбасадары і спецыяльныя прадстаўнікі Літвы, Польшчы, Францыі, ЗША, Еўразвязу сустрэліся з прадстаўнікамі беларускіх няўрадавых арганізацый і абмеркавалі сітуацыю з правамі чалавека ў Беларусі.

Амбасадары Еўразвязу, Літвы, Францыі, Польшчы і ЗША напярэдадні Дня салідарнасці з Беларуссю выказалі сваю падтрымку беларусам, якія, нягледзячы на рэпрэсіі рэжыму, працягваюць адстойваць свае правы. Былі абмеркаваны кірункі, у якіх ЕЗ і ЗША могуць і будуць працягваць дапамогу беларусам.

Фота: facebook

[manual_related_posts]