9-га лютага пройдзе сустрэча Ангелы Меркель з Баракам Абамам



Галоўнай тэмай будзе сітуацыя на Усходзе Украіны і французска-нямецкае пасярэдніцтва ў расейска-украінскім канфлікце.

Гэта важная сустрэча падчас якой прэзідэнт ЗША будзе пераконваць канцлера Нямеччыны заняць больш жорсткую пазіцыю ў адносінах з Расеяй, мяркуе украінскі палітолаг Яраслаў Чарназуб.

 – Выглядае што, Барак Абама мог бы пераконваць аднаго з цэнтральна-еўрапейскіх партнераў, што гэтыя ігрышчы ўжо недапушчальныя і трэба гаварыць мовай дзеянняў. Ёсць эканамічныя і тэхналагічныя сілы, якія дзейнічаюць у сусветнай супольнасці. 

У адміністрацыі прэзідэнта ЗША разглядаюць магчымасць паставак Украіне ваеннага ўзбраення.

Супраць паставак выступаюць Ангела Мэркель і Франсуа Алянд, якія адзначылі, што пастаўкі зброі могуць прывесці да эскалацыі канфлікту на Данбасе.

 Зміцер Косцін, Беларускае Радыё Рацыя