9-га снежня ў Менску баевікі ЛНР абяцаюць падпісаць перамір’е



Баевікі самаабвешчанай Луганскай Народнай Рэспублікі абяцаюць падпісаць у Менску мірнае пагадненне. Яно будзе складацца з некалькіх пунктаў, якія прадугледжваюць спыненне агню, вывад тэхнікі і далейшыя дзеянні па ўрэгуляванні канфлікту. Кіраўнік ЛНР Ігар Платніцкі запэўніў, што пагадненне аб перамір’і з украінскім бокам будзе падпісана 9-га снежня ў беларускай сталіцы.

У дакуменце будуць таксама прапісаныя ўмовы, пры якіх будзе адкрыты агонь у адказ у выпадку парушэння перамір’я.

Фармальна рэжым непрымянення агню ў зоне Антытэрарыстычнай аперацыі на ўсходзе Украіны дзейнічае з 5-га верасня. Але баевікі яго не прытрымліваюцца.

Пра тое, што сустрэча кантактнай групы па Украіне пройдзе ў Менску 9-га снежня, паведаміў учора украінскі прэзідэнт Пятро Парашэнка.

Беларускае Радыё Рацыя