ААН гатовая пракантраляваць пагадненне аб спыненні агню



Арганізацыя Аб’яднаных Нацый гатова ўзяць на сябе задачу па назіранні за выкананнем пагаднення аб спыненні агню на ўсходзе Украіны, паведамляе ІТАР-ТАСС.

Сусветная арганізацыя гатовая ажыццявіць такую місію, калі будзе адпаведны запыт ад бакоў канфлікту, – сказаў прадстаўнік генеральнага сакратара сусветнай арганізацыі Стэфан Дзюжарык.

Паводле яго слоў, генеральны сакратар арганізацыі Пан Гі Мун «поўны рашучасці дапамагчы любым магчымым спосабам і ў тым выглядзе, пра які папросяць бакі». Нагадаем, удзельнікі кантактнай групы па Украіне паведамілі журналістам, што падпісалі пратакол аб спыненні агню на паўднёвым усходзе Украіны.

Дакумент падпісалі прадстаўнікі Украіны і самаабвешчаных Данецкай і Луганскай народных рэспублік у ходзе пасяджэння кантактнай групы па ўрэгуляванні сітуацыі ва Украіне.

Пасля гэтага Пётр Парашэнка загадаў Генеральнаму штабу Украіны спыніць агонь у зоне антытэрарыстычнай аперацыі на паўднёвым усходзе краіны, паведаміла прэс-служба прэзідэнта Украіны.