ААН: Колькасць ахвяр баёў на Данбасе набліжаецца да 6 тысяч



Упраўлення ААН па каардынацыі гуманітарных пытанняў паведаміла, што ахвярамі канфлікту на Данбасе сталі ўжо 5800 чалавек.

Таксама, больш за мільён украінцаў пакінулі свае дамы і сталі ўнутранымі перасяленцамі з-за падзей на Данбасе, паведамляе ru.delfi.lt. Такія дадзеныя прыводзіць „Новы Час” са спасылкай на справаздачу ААН.

Па дадзеных ААН, з красавіка 2014 года былі забітыя па меншай меры 5793 чалавекі, у тым ліку 63 дзіцяці; больш за 14,5 тысячы чалавек, у тым ліку 169 дзяцей атрымалі раненні.

У ААН таксама паведамілі памер гуманітарнай дапамогі, якая на дадзены момант неабходная для Украіны – памер ацэньваецца ў $ 316 млн, у той час як раней ААН планавала перадаць дапамогу пацярпелым у Данбасе ў памеры $ 189 млн.

Фота © RIA/Scanpix