ААН скарачае бюджэт міратворчых місій



Генеральная Асамблея ААН зацвердзіла бюджэт міратворчых аперацый на новы фінансавы год, які пачынаецца 1 ліпеня.

Як гаворыцца ў дакуменце, на ажыццяўленне 14 місій па ўсім свеце будзе выдаткавана 7,3 млрд даляраў, што на амаль 600 млн долараў менш, чым было закладзена ў папярэднім бюджэце.

ЗША, якія з’яўляюцца асноўным донарам ААН, віталі скарачэнне выдаткаў, але заявілі, што спадзяваліся на яшчэ больш сур’ёзную эканомію.

У той жа час афіцыйны прадстаўнік генеральнага сакратара ААН Стэфан Дзюжаррык заявіў, што нягледзячы на памяншэнне фінансавання, ААН будзе імкнуцца, каб задачы па падтрыманні міру ў канфліктных зонах выконваліся ў належным аб’ёме.

BBC