Аб’яднаныя левыя сілы Беларусі рыхтуюцца да выбараў



Аб’яднаныя левыя сілы Беларусі рыхтуюць агульную платформу для удзелу ў прэзідэнцкіх выбарах Беларусі. Па словах старшыні партыі „Справядлівы свет” Сяргея Калякіна, у працы ўдзельнічаюць 4 партыі.

Kaliakin_Siarhei

Дакумент абмяркоўваецца на семінарах, якія праводзяцца ў кожнай вобласці краіны. Такія семінары прайшлі ў Віцебску, Магілёве, Гомелі.

Апошні адбыўся ў Менску. У Бліжэйшы час перадвыбарчая платформа левых сіл будзе абмеркавана ў Берасці і Гародні.

– Гэты дакумент складаецца з некалькіх раздзелаў: як левыя сілы бачаць палітычную сістэму дзяржавы, у выпадку, калі яны прыйдуць да ўлады, як яны бачаць сацыяльна-эканамічную сферу, як яны бачаць знешнюю палітыку, як павіны вырашацца праблемы культуры ў дзяржаве.

Паводле Сяргея Калякіна, гэтая платформа стане праграмай, згодна з якой дэмакратычныя левыя партыі і арганізацыі будуць удзельнічаць у прэзідэнцкай кампаніі і будаваць свае адносіны з іншымі дэмакратычнымі сіламі. Сяргей Калякін таксама паведаміў, што сацыяльны форум плануецца правесці ў канцы кастрычніка ці пачатку лістапада. Палітык падкрэсліў, што пытанне аб вылучэнні адзінага кандытата ад левых сіл на гэтым мерапрыемстве падымацца не будзе.

Генадзь Барбарыч, Беларускае Радыё Рацыя