Адбудзецца прэзентацыя Альтэрнатыўнага даклада па сітуацыі з правамі чалавека



Напярэдадні 124-й сесіі Камітэта ААН па правах чалавека, якая пройдзе ў Жэневе з 8 па 9 кастрычніка, у Менску адбудзецца прэзентацыя Альтэрнатыўнага даклада нацыянальнай праваабарончай кааліцыі аб выкананні Рэспублікай Беларусь Міжнароднага пакта аб грамадзянскіх і палітычных правах.

Даклад будзе прэзентаваны ў панядзелак, 1 кастрычніка.

Праваабаронцы праінфармуюць аб працэдуры разгляду перыядычнага дакладу Беларусі ў КПЧ і дакладу беларускай праваабаронай супольнасці, паведамяць пра ўзаемадзеянне НДА з дзяржаўнымі арганізацыямі, спыняцца на праблемах дыскрымінацыі і перспектывах прыняцця антыдыскрымінацыйнага заканадаўства, праблеме катаванняў і іншых відаў жорсткага бесчалавечнага абыходжання. У межах прэзентацыі будзе таксама разгледжана сітуацыя з забаронай прымусовай працы і са свабодай меркавання і распаўсюду інфармацыі.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота Panorama.am