АДКБ павінна паважаць суверэнітэт Казахстана



Прадстаўніцтва Еўрасаюза ў Казахстане выказала занепакоенасць гвалтам у краіне і абвясціла пра гатоўнасць дапамагчы ва ўрэгуляванні сітуацыі. Пра гэта гаворыцца ў апублікаванай 10 студзеня заяве ў сувязі з абвешчаным у Казахстане днём агульнанацыянальнай жалобы. Гэтую заяву цытуе DW.

«Мы глыбока шкадуем з прычыны гібелі людзей і рашуча асуджаем шырокамаштабныя акты гвалту. Важна прадухіліць далейшае абвастрэнне сытуацыі, пазбягаць любога падбухторвання да гвалту, заўсёды праяўляць стрыманасць і пазбягаць выкарыстання беспарадкаў у іншых мэтах», — гаворыцца ў паведамленні. Як адзначана ў заяве, Казахстан з’яўляецца важным партнёрам для ЕС і Еўрасаюз гатовы «дапамагчы ў мірным урэгуляванні крызісу». 

У сваю чаргу вайскоўцы і кіраўніцтва апэрацыі сілаў АДКБ, якая праводзіцца ў краіне, таксама павінныя паважаць не толькі асноўныя правы грамадзянаў краіны, але і «суверэнітэт і незалежнасць Казахстана».