Адкрыццё офіса ЮНІДА ў Беларусі абмяркоўвалася ў МЗС



Пытанні адкрыцця офіса ЮНІДА ў Беларусі абмеркаваны 20 красавіка ў беларускім знешнепалітычным ведамстве, паведамілі ў прэс-службе МЗС.

Гэта тэма ў ліку іншых разглядалася ў час сустрэчы намесніка міністра замежных спраў Беларусі Андрэя Дапкюнаса з дэлегацыяй сакратарыята Арганізацыі Аб’яднаных Нацый па прамысловым развіцці (ЮНІДА) на чале з кіраўніком рэгіянальнага ўпраўлення ЮНІДА па Еўропе і Цэнтральнай Азіі Яцэкам Цукроўскім. Сустрэча адбылася ў працяг размовы намесніка міністра з генеральным дырэктарам ЮНІДА Лі Ёнгам, праведзенай у Вене ў сакавіку гэтага года.

Бакі абмяняліся думкамі аб ходзе ажыццяўлення ў Беларусі праектаў і рэгіянальных праграмаў тэхнічнай дапамогі ЮНІДА і перспектывах пашырэння ўзаемадзеяння з ЮНІДА ў галіне энергаэфектыўнасці, рэсурсаэфектыўнай і больш чыстай вытворчасці, інавацый і лічбавай эканомікі. У час размовы абмеркаваны пытанні мэтазгоднасці распрацоўкі абноўленай рамачнай праграмы супрацоўніцтва паміж Беларуссю і ЮНІДА і адкрыцця офіса ЮНІДА ў Беларусі.

ЮНІДА – спецыялізаваная ўстанова ААН, якая аказвае садзейнічанне дзяржавам у мадэрнізацыі прамысловай вытворчасці, забеспячэнні бяспечнага і ўстойлівага прамысловага развіцця, распаўсюджвання і адаптацыі новых тэхналогій, падрыхтоўкі кадраў. Беларусь удзельнічае ў дзейнасці ЮНІДА з 1985 году. ЮНІДА была адной з першых міжнародных арганізацый, якія прадаставілі Беларусі тэхнічную дапамогу для мінімізацыі наступстваў чарнобыльскай катастрофы.

У 2017 годзе пастаянны прадстаўнік Беларусі пры міжнародных арганізацыях у Вене Алена Купчына была выбрана на пасаду старшыні генеральнай канферэнцыі ЮНІДА.

belta.by