Адкрыты ліст дзяржаўных службоўцаў за адстаўку Лукашэнкі
25 дзён таму
Народнае антыкрызіснае ўпраўленне паведамляе, што супрацоўнікі дзяржаўнага кіравання запусцілі адкрыты ліст за адстаўку Лукашэнкі.
«У Беларусі ніхто не можа адчуваць сябе ў бяспецы — нават людзі, якія працуюць у дзяржаўным кіраванні. Ні ў воднага чыноўніка няма гарантый, што заўтра супраць яго не завядуць крымінальную справу. Палітычным зняволеным можа стаць кожны — незалежна ад пасады і знешняй лаяльнасці», – гаворыць у відэазвароце былы амбасадар з 30-гадовым стажам дзяржаўнай службы Уладзімір Астапенка. НАУ і супольнасць «Сумленныя людзі» дапамагае бяспечна падпісаць гэты ліст. Паведамляецца, што дзяржаўныя службоўцы могуць падпісаць ліст да 25 сакавіка.
Беларускае Радыё Рацыя