Адменены перадвыбарчы мітынг Святланы Ціханоўскай у Асіповічах
Перадвыбарчы мітынг Святланы Ціханоўскай у Асіповічах, прызначаны на 29 ліпеня, адменены.
Як паведамляецца ў Telegram-канале «Краіна для жыцця», гэта зроблена з тэхнічных прычынаў.
Разам з тым, усіх прыхільнікаў Ціханоўскай запрашаюць на мітынг 30 ліпеня ў Менску. Ён пачнецца ў парку Дружбы народаў а 18-й гадзіне. Падтрымаць кандыдатку ў прэзідэнты Святлану Ціханоўскую прыйдуць такія калектывы, як B:N:, Litesound, PyLai, Loudscage, а таксама выканаўцы Лера Яскевіч, Alexander Kiss, Сяргей Kosmas. Вядоўцамі сустрэчы будуць Павел Касцевіч і Артэміс Ахпаш.
Беларускае Радыё Рацыя
