Аднаўляюцца перамовы па «дарожных мапах» паглыблення інтэграцыі Беларусі і Расеі



Аднаўляюцца перамовы па «дарожных мапах» паглыблення інтэграцыі Беларусі і Расеі. Пра гэта ў інтэрв’ю тэлеканалу «Беларусь-1» паведаміў дзяржсакратар саюзнай дзяржавы Грыгорый Рапота. «Пасля таго, як „дарожныя мапы“ былі падрыхтаваныя, утварылася нейкая паўза з прычыны розных абставінаў. Цяпер па некаторых „дарожных мапах“ прапанавана актывізаваць дзейнасць. У гэтым месяцы будзе пасяджэнне групы высокага роўню і, магчыма, яна надасць дадатковы імпульс рабоце над гэтымі дарожнымі мапамі», — сказаў Рапота.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота: www.postkomsg.com