Адвакаты Бабарыкі паскардзіліся ў Генпракуратуру на АНТ



Адвакаты Віктара Бабарыкі – Наталля Мацкевіч і Дзмітрый Лаеўскі – падалі ў Генпракуратуру скаргу наконт спецрасследаванн АНТ аб так званай “справе Белгазпрамбанка” з кадрамі вочных ставак Віктара Бабарыкі з яго былымі падначаленымі, – піша Tut.by. Нагадаем, 9 ліпеня на АНТ выйшла «спецрасследаванне» з кадрамі вочнай стаўкі Віктара Бабарыкі з былымі падначаленымі. У фільме прагучала, што затрымалі больш за 20 чалавек, «фігуранты актыўна супрацоўнічаюць са следствам». Ад прадстаўніка КДБ у сюжэце прагучала, што «следства мае неабвержныя доказы датычнасці ўсіх фігурантаў крымінальнай справы да інкрымінаваных ім злачынстваў». Адвакаты Бабарыкі Аляксандр Пыльчанка, Наталля Мацкевіч і Дзмітрый Лаеўскі лічаць, што відэаматэрыял, паказаны на АНТ, выходзіць за рамкі і беларускага заканадаўства, і міжнароднага права. Парушае прэзумпцыю невінаватасці, разгалошвае звесткі следства.

Фота: tut.by