Афіцыйна ліквідаваная Украінская праваслаўная царква Кіеўскага патрыярхату



Кіраўнік Праваслаўнай царквы Украіны мітрапаліт Епіфан, спасылаючыся на рашэнне Міністэрства юстыцыі, падчас пасяджэння Сінода 14 снежня заявіў пра канчатковую ліквідацыю Украінскай праваслаўнай царквы Кіеўскага патрыярхату і патрыярхіі Украінскай аўтакефальнай праваслаўнай царквы, паведаміла tsn.ua.

Па словах намесніка кіраўніка ўпраўлення ПЦУ па знешніх сувязях Яўстрація Зоры, гэта адна з першых навін, якую агучылі на Архіерэйскім саборы ПЦУ ў суботу.

„На пасяджэнні Архіерэйскага сабора мітрапаліт Епіфан паведаміў аб юрыдычны спыненні рэлігійных арганізацый „Кіеўская Патрыярхія УПЦ КП” і „Патрыярхія УАПЦ”, – напісаў ён у Facebook.

Юрыдычна ліквідаваным цэрквам належалі каля 6 тысяч прыходаў па ўсёй Украіне. У канцы 2018 году яны ўвайшлі ў склад Праваслаўнай царквы Украіны, створанай пад заступніцтвам Канстанцінопальскага патрыярхату. 

Беларускае Радыё Рацыя

Фота Міхайла Марківа