Афіцыйны Менск прызналі парушальнікам Орхускае канвенцыі ААН



Гэта першы выпадак у гісторыі Орхускае канвэнцыі ААН за 20 гадоў. Афіцыйны Менск прызналі парушальнікам гэтае канвенцыі. Яна тычыцца доступу да правасуддзя па экалагічных пытаннях. За такое рашэнне прагаласавалі 46 краінаў-удзельніцаў пагаднення. Калі рэжым Лукашэнкі працягне ціск на экалагічныя арганізацыі ўнутры Беларусі і не адменіць рашэнне аб ліквідацыі «Экадома» ў бліжэйшыя 40 дзён, то з 1 лютага будучага году ўлады Беларусі будуць пазбаўленыя ўсіх правоў і прывілегіяў, якія дае Орхуская канвенцыя. Гэта ў прыватнасці азначае пазбаўленне міжнароднае фінансавае дапамогі для праектаў у галіне экалогіі. Таксама афіцыйны Менск абавязалі сфармаваць да 1 ліпеня наступнага году план дзеянняў па інфармаванні жыхароў Летувы аб працы БелАЭС. Калі патрабаванні не будуць выкананыя, Беларусь стане першай краінай, выключанай з гэтага пагаднення. Як адзначае выданьне Politico.eu, Беларусь атрымала „дыпламатычную аплявуху”, парушыўшы канвенцыю ААН.