Афіцыйны Менск запрошаны на інаўгурацыю Байдэна



Афіцыйна Беларусь на інаўгурацыі 46-га прэзідэнта ЗША прадставіць часовы павераны ў справах Беларусі Дзмітрый Басік. Пра гэта Tut.by паведамілі ў Міністэрстве замежных спраў. 

У адпаведнасці з прынятай у ЗША пратакольнай практыкай, дэлегацыі замежных дзяржаў запрашаюцца на мерапрыемства на роўні кіраўнікоў сваіх дыпламатычных місій. Аналагічнае запрашэнне паступіла і ў адрас беларускага боку.

— Мы яго, вядома, прынялі. Плануецца, што наша краіна будзе прадстаўленая, адпаведна, на роўні кіраўніка пасольства ў Вашынгтоне. Цяпер гэта часовы павераны ў справах — Дзмітрый Басік, — распавёў прэс-сакратар МЗС Анатоль Глаз.

Інаўгурацыя 46-га прэзідэнта краіны Джо Байдэна пройдзе апоўдні па мясцовым часе (20:00 па менскім).

Фота: Reuters