Агляд прэсы: бясконцы канец канфліктаў



ААН прызнала збіццё мігрантаў у Беларусі. Расея плануе манеўры паблізу ўкраінскай мяжы і ў Крыме. Шчаслівага 2022-га? Ці выклікаюць аптымізм новыя даследаванні па «амікроне»? Падрабязнасці свежых матэрыялаў замежнай прэсы даведаемся ў аглядзе Вольгі Сямашкі.

«Мігрантаў у Беларусі салдаты збівалі, пагражалі, прымушалі плаціць за ежу і ваду, вымагалі грашовыя сумы, і галоўнае, прымушалі перасекчы мяжу з Польшчай, аб чым сведчаць справаздачы, сабраныя назіральнікамі ААН», – піша міжнароднае выданне InfoMigrants.

Паводле матэрыялу, упраўленне Вярхоўнага камісара ААН па правах чалавека асудзіла абыходжанне з мігрантамі ў Беларусі на падставе дакладаў, сабраных групай назіральнікаў ААН, якія наведалі Польшчу з 29 лістапада па 3 снежня.

«Большасць мігрантаў, апытаных камандай у Польшчы, заявілі, што знаходзячыся ў Беларусі, яны былі збітыя або пад пагрозамі з боку сіл бяспекі вымушаны былі перасекчы мяжу. Упраўленне Вярхоўнага камісара  запатрабавала ад уладаў Польшчы і Беларусі расследаваць гэтыя «трывожныя сцвярджэнні», а таксама дазволіць доступ да памежных раёнаў для праваабарончых і гуманітарных суб’ектаў, журналістаў, юрыстаў, а таксама прадстаўнікоў грамадзянскай супольнасці, спыніць практыку, якая падвяргае рызыцы бежанцаў і іншых мігрантаў», — паведамляе міжнароднае выданне.

«У вельмі напружанай сітуацыі вакол канфлікту ва Украіне Расея плануе правесці ваенныя манеўры, здольныя яшчэ больш абвастрыць абстаноўку. Сотні дэсантнікаў павінны будуць яшчэ на гэтым тыдні правесці вучэнні паблізу ўкраінскай мяжы», – піша нямецкая газета Frankfurter Allgemeine Zeitung.

Выданне паведамляе, што манеўры пройдуць на анэксаваным у 2014 годзе паўвостраве Крым і ў суседняй Краснадарскай вобласці. У вучэннях прымуць удзел каля 1200 салдат, а таксама 250 баявых машын і ваенных самалётаў. Адпрацоўвацца будзе займанне вызначанай тэрыторыі.

«НАТО заклікаў Пуціна выкарыстаць святочныя дні для адводу войскаў ад украінскай мяжы. Па словах генеральнага сакратара НАТО Енса Столтэнберга, у Расеі ёсць магчымасць забяспечыць усім мірныя і спакойныя навагоднія святы. Для гэтага краіна павінна разрадзіць абстаноўку ля ўкраінскай мяжы і адвесці войскі. Намеры Расеі дагэтуль незразумелыя. НАТО гатовы сесці з расейскімі прадстаўнікамі за стол перамоваў, аднак яны не пойдуць на кампрамісы ў прынцыповых пытаннях»,  – адзначае нямецкае выданне.

Байдэн і Сі падаюць адзін аднаму рукі, і азначаюць тым самым канчатак эканамічнай вайны. Расея адводзіць свае войскі ад украінскай мяжы і вяртае Крым, а сусветная супольнасць прымае меры па пераадоленні кліматычнага крызісу? «Наўрад ці ў надыходзячым годзе мір чакаюць падобныя аптымістычныя падзеі», – са шкадаваннем адзначаюць аглядальнікі. Іх прагнозы гучаць хутчэй змрочна.

Брытанская газета The Times піша пра тое, што трансатлантычны альянс зараз дэманструе перш за ўсё слабасць:

«Калі ЕЗ і ЗША няздольныя супрацьстаяць ваяўнічаму маршалку баснійскіх сербаў , то якія шанцы на тое, што сутыкнуўшыся з агрэсіяй Уладзіміра Пуціна супраць Украіны, яны акажуць нейкі супраціў? Самая вялікая перавага Кітая перад Захадам заключаецца ў дысцыплінаванай і шчодра фундаванай распрацоўцы штучнага інтэлекту, квантавых кампутараў і іншых інавацыйных тэхналогій. Патрабуюцца каласальныя намаганні для таго, каб скараціць тэхналагічны разрыў з Кітаем, пры гэтым сумесна стрымліваючы Пуціна. На дадзены момант не бачым ніякіх прыкмет ні таго, ні другога», – адзначае брытанскае выданне.

Пацыенты са штамам „амікрон” прыкметна радзей трапляюць у бальніцы. Пра гэта сведчаць вынікі трох даследаванняў, якія правялі ў Вялікабрытаніі і Паўднёвай Афрыцы. У адным з іх сказана, што рызыкі шпіталізацыі зніжаюцца на дзве траціны ў параўнанні з варыянтам «дэльта». У іншых даследаваннях лічбы больш сціплыя. Усе гэтыя дадзеныя -папярэднія. Іх яшчэ не публікавалі ў часопісах, якія рэцэнзуюцца. А суразмоўцы замежных СМІ нагадваюць, што «амікрон» – самы заразны з вядомых штамаў. Так што святкаваць перамогу над пандэміяй яшчэ рана. 

Як піша брытанскае выданне British Broadcasting Corporation, «амікрон» можа працякаць лягчэй па двух прычынах. «Першая – самі мутацыі віруса, якія яго аслабілі. Напрыклад, навукоўцы з Ганконгу выявілі, што гэты штам больш актыўна ахоплівае дыхальныя шляхі, але горш пранікае ў глыбокія тканіны лёгкіх, так што наносіць меншую шкоду. Другая прычына – высокі ўзровень імунітэту ад прышчэпак і перанесенай хваробы ва ўдзельнікаў даследавання».

«Так што людзі без антыцелаў падвяргаюцца асабліва высокай рызыцы», – папярэджвае амерыканская газета The New York Times. «У гэтым выпадку шанцы перанесці «амікрон» цяжка зніжаюцца нязначна. Гэта ўсё роўна, што вас удараць па галаве адным малатком, а не двума. Верагодна, ён патрапіць у цэль. І ўсё ж на гэты конт ёсць і добрыя навіны. Судзячы па дадзеных з Паўднёвай Афрыкі, рэкордныя воплескі «амікрона» могуць апынуцца карацейшымі. Афіцыйныя асобы гавораць, што магутная хваля, якая ахапіла краіну, здаецца, дасягнула свайго піку», – паведамляе амерыканскае выданне.

Агляд сусветнай прэсы падрыхтавала Вольга Сямашка