Агляд прэсы: хронікі пікіруючага бамбардзіроўшчыка



Пуцін: рускія, украінцы і беларусы – адзін народ. Ці стане Куба сапраўды свабоднай? Зона асаблівай увагі – Афганістан. Падрабязнасці свежых матэрыялаў замежнай прэсы даведаемся ў аглядзе Вольгі Сямашкі.

Крэмль апублікаваў на рускай і ўкраінскай мовах доўгі гісторыка-палітычны тэкст за аўтарствам расейскага прэзідэнта, у якім той піша пра агульныя карані рускіх, украінцаў і беларусаў у «Старажытнай Русі», і ў канчатковым выніку адлюстроўвае любы падзел «вялікай рускай нацыі» на некалькі дзяржаў як гістарычную выпадковасць. У сваім артыкуле прэзідэнт Расеі таксама рэзка адазваўся аб спробах Захадау сфармаваць з Украіны свайго роду антыполюс Маскве.

Украінскі партал 24tv.ua бачыць у тэксце Пуціна пагрозу як для Украіны, так і для Беларусі.

«Артыкул Пуціна шчодра запраўлены слоўным алеем аб сяброўстве, павазе і братэрскіх пачуццях да краін-суседак. Але скрозь гэтую слоўную мішуру перыядычна прарываецца звярыны ашчэр расейскага імпэрыялізму. Гэта і тэзіс аб «адзінай вялікай нацыі, адзіным народзе», і абвяржэнне сучасных межаў постсавецкіх краін, па якіх адбыўся падзел Савецкага Саюзу. Пры жаданні гэта лёгка можна выкарыстоўваць для абгрунтавання тэрытарыяльнай экспансіі Расеі за кошт суседзяў, у тым ліку і Украіны. Мы гэта ўжо праходзілі ў 2014 годзе, і больш не хочацца», – адзначае ўкраінскае выданне.

Тысячы кубінцаў выходзяць на вуліцы Гаваны ў знак пратэсту супраць ураду, яго праваліў супрацьэпідэмічную палітыку і які паглыбіў эканамічны крызіс. Дэманстранты рызыкуюць трапіць у турму, паколькі мерапрыемствы падобнага роду на Кубе забароненыя. У ходзе пратэстаў былі арыштаваныя або зніклі ужо больш за сто чалавек, сярод іх – замежныя журналісты; як мінімум адзін чалавек загінуў.

«Рэжым у Гаване рана ці позна зруйнуецца ў сілу сваёй няздольнасці рэфармаваць сістэму, якая дасталася яму з сацыялістычных часоў», – мяркуе швецкая газета Expressen.

«Нерашучыя спробы лібералізацыі пацярпелі фіяска. Адносна новы доступ да мабільных тэлефонаў і Інтэрнэту дазволіў маладому пакаленню кубінцаў зірнуць на жыццё па той бок Флорыдскага праліву. У той жа самы час рэжым адмовіўся адкрыць эканоміку, як гэта ў свой час зрабілі Кітай і В’етнам, а таму за адсутнасцю росту дабрабыту рэжыму няма чым апраўдаць ўшчамленне палітычных правоў грамадзян. У мінулым годзе эканоміка краіны зведала падзенне на 12 адсоткаў. «А як вы збанкрутавалі?» – можна прачытаць у ганаровага кубінца Эрнэста Хэмінгуэя. – «Спачатку паступова, а потым адразу». Дэспатычныя рэжымы заўсёды сканчаюць аднолькава»,рэзюмуе швецкае выданне.

На фоне вываду войскаў ЗША і НАТА з Афганістану сваю ўладу і ўплыў у краіне пашыраюць талібы. Да цяперашняга часу яны ўжо ўсталявалі свой кантроль у многіх вілаятах краіны і вядуць баі за шэраг гарадоў, якія пакуль яшчэ і бароніць афганская армія. На думку прэсы, Еўропе так ці інакш прыйдзецца ўдзельнічаць у тым, што адбываецца ў гэтым рэгіёне планеты.

«У геаэканамічным плане Афганістан ўяўляе занадта вялікую цікавасць, каб людзі ва ўладзе пакінулі яго ў супакоі», – піша турэцкая газета Yeni Şafak.

«Афганістан – краіна, вельмі багатая на карыснымі выкапнямі. Расея праяўляе цікавасць да запасаў прыроднага газу ў паўночнай частцы краіны. Кітай акрамя літыю, які выкарыстоўваецца ў тэхналогіях новага пакалення і ў аўтамабільнай прамысловасці, цікавіцца таксама радовішчамі ўрану, золата і жалезнай руды. На рэсурсы літыя разлічваюць і еўрапейскія краіны, пачынаючы з Германіі», – пералічвае турэцкае выданне.

Разам з Італіяй абавязковую вакцынацыю для медыкаў і сацыяльных работнікаў уводзяць таксама Францыя і Грэцыя. Прэзідэнт Францыі Эмануэль Макрон даў занятым у гэтай галіне тэрмін да сярэдзіны верасня, пасля гэтага пачнецца кантроль. Меркаванні прэсы падзяліліся.

Грэцкае выданне Real News лічыць, што вакцынацыя пад прымусам справе не дапаможа:

«Гэтак неабходную масавую вакцынацыю не забяспечыць ані шантажом, ані маральным, псіхалагічным ці фінансавым ціскам, ні так званымі «прывілеямі» і «у адказ ільготамі і выплатамі». Рашэнне прайсці вакцынацыю не павінна азначаць падпарадкаванне рэакцыйнаму дыктату. Гэта – права, якое чалавек выкарыстоўвае тады, калі ён у дастатковай ступені інфармаваны і перакананы ў правільнасці сваіх крокаў. Калі чалавеку кажуць праўду ва ўмовах празрыстасці, напрыклад. Толькі такім чынам можна ўмацаваць у людзях пачуццё асабістай адказнасці. Усё іншае толькі падштурхоўвае да ірацыянальнага мыслення, падрыву аховы грамадскага здароўя і садзейнічае логіцы расколу».

Агляд сусветнай прэсы падрыхтавала Вольга Сямашка.