АГП просіць ЕЗ уключыць у “чорны спіс” магілёўскіх ідэолагаў



Спіс з трох магілёўскіх ідэолагаў перададзены ў еўрапейскія структуры для прыняцця рашэння аб візавых санкцыях. Пра гэта паведаміў старшыня абласной арганізацыі Аб’яднанай грамадзянскай партыі Уладзімір Шанцаў.

На 27 ліпеня па Магілёўскай вобласці актывістамі АГП было запланавана правядзенне 24 пікетаў. На ўсе заяўкі былі атрыманыя адмовы.

“Забаронена абірацца, бо дзейнічае сістэма прызначэння, забароненыя мітынгі, сходы, вулічныя шэсці. І за ўсім гэтым праглядаецца праца ідэалагічных работнікаў, якія адмаўляюць у тым, што гарантавана Канстытуцыяй”, – абураецца Уладзімір Шанцаў:

– У бліжэйшым мінулым сябрам нашай партыі не было дазволена правесці ніводнага пікету, ніводнага мітынгу. Звычайна мы ў такіх выпадках звярталіся ў суд, але суды нашымі довадамі пра тое, што ўшчамляюць нашы правы, што ёсць артыкул 35 Канстытуцыі, у якой напісана, што нам гарантавана свабода сходаў, мітынгаў, але ўсё гэта не бяруць пад увагу. У гэты раз мы здадзім спісы чыноўнікаў, якім непатрэбныя еўрапейскія каштоўнасці ў нашай краіне, значыць няма ім чаго рабіць у Еўропе.

“Падчас пікету збіраліся падкрэсліць, што Дзень Незалежнасці ў краіне ўсё ж такі 27 ліпеня, у дзень абвяшчэння Дэкларацыі аб суверэнітэце Беларусі. Таксама хацелі  выказаць салідарнасць з украінскім народам, які змагаецца за сваю незалежнасць, за суверэнітэт”, – адзначае палітык.

Антон Разумоўскі, Беларускае Радыё Рацыя