Актывістка Наталля Папкова не пайшла на сустрэчу ў КДБ



Берасцейскай актывістка арганізацыі ’’Маладая Беларусь’’ Наталля Папкова не пайшла на сустрэчу ў КДБ.

Запрашэнне было даслана неналежным чынам. У позве было адзначана, што Наталля Папкова павінна прыйсці ў межах аператыўна-пошукавай дзейнасці 15-га красавіка, – распавяла сама актывістка:

– Ліст быў рэкамендацельным, калі там было напісана “павестка”, гэта не значыць, што я павінна ісці. Я подпіс не ставіла. І вырашыла не ісці. А яшчэ на маё імя прыйшоў заказны ліст, з КДБ ці не з КДБ – не ведаю, я не забірала ліст на пошце, трэба будзе – прынясуць. 

Актывістка звязвае такую цікавасць да яе асобы з апошняй паездкай у Кіеў, або са сваёй актыўнай грамадскай пазіцыяй.

 Наталля Папкова мае намер і далей працягваць сваю дзейнасць, нягледзячы на ціск, які на яе аказваюць.

 Беларускае Радыё Рацыя