Алег Гайдукевіч: Мусім больш жорстка адстойваць свае інтарэсы ў перамовах з Расеяй



Беларусі трэба больш жорстка адстойваць свае інтарэсы ў перамовах з Расеяй, лічыць першы намеснік старшыні Ліберальна-дэмакратычнай партыі (ЛДП) Алег Гайдукевіч.

Ён не згодны з прэтэнзіямі Расеі з нагоды якасці беларускай прадукцыі. „Што ў нас, дрэннае малако? Лухта гэта ўсё. Што гэта за саюзнік, які ўсё лічыць? ЗША кожны год выдзяляе Ізраілю шэсць мільярдаў даляраў у якасці падтрымкі як саюзнай дзяржаве”, — прывёў прыклад Гайдукевіч.

Адзначыўшы, што Беларусь знаходзіцца на заходняй мяжы ЕАЭС, ён заявіў: „Мы — саюзнік, які даказаў, што выконвае ўсе свае абавязацельствы, і нам лічыць нейкія дробязі проста непрыгожа”.

Палітык таксама лічыць несправядлівымі папрокі Расеі ў тым, што Беларусь павярнулася ў бок Еўропы і актыўна наладжвае з ёй адносіны. „А вы купілі ўсе нашы трактары, ўсё малако з мясам? Не. Тады чаго здзіўляцца, што мы паехалі ў Еўропу?”— сказаў Гайдукевіч.