Алена Пячко: Затрыманні у Наваградку народ не спужалі



Затрыманыя ўдзельнікі «Ланцуга салідарнасці» у Наваградку вызваліліся сёння ўвечары.

Падрабязнасці распавяла жонка Сяргея Пячко з Карэлічаў, якога пакаралі штрафам 25 базавых велічынь, Алена Пячко:

– Мой муж па двух пратаколах – 25 базавых. Хлопец малады Андрэй па адным пратаколе – 30 базавых, пасля Камісараў – ён таксама 25 па двух пратаколах. Астатнія хлопцы, па-мойму, па дзве базавыя. Нашым сама больш далі. У майго мужа баліць шыя. А ў Камісарава падрапаныя рукі. Іх таму і трымалі, што былі пабоі. Людзей не напалохалі. Падтрымка была.

Па словах жанчыны, затрыманне іх групы ў цэнтры Наваградка выглядала, як напад, бо здзяйснялася «людзьмі ў штацкім» без папярэджання. Вызваленых у Наваградку пасля суда сустрэлі неабыякавыя гараджане.

Беларускае Радыё Рацыя