Алена Талстая: Рыхтуемся да V з’езда Руху салідарнасці “Разам”



У Менску прайшоў Сойм Руху салідарнасці “Разам”. Галоўным пытаннем было – месца і час правядзення V з’езда арганізацыі.

Кажа сустаршыня Руху Алена Талстая:

– Па месцы правядзення даручаем аргкамітэту вызначацца. Я думаю, не пазней за трэцяе чысло буду зноўку ў Беластоку. Мы будзем шукаць там памяшканне. У нас ёсць праект рашэння за функцыямі аргкамітэта па ўжо канкрэтным прызначэнні месца з рэкамендацыяй Сойму па правядзенні ў Беластоку. Ну а бліжэй да правядзення з’езда мы будзем канкрэтна ўжо ведаць месца правядзення нашага з’езда. Ці гэта будзе Беласток, ці Вільня, ці Чарнігаў?

Таксама Сойм Руху салідарнасці «Разам» прыняў шэраг адозваў наконт абароны незалежнасці краіны ва ўмовах так званай інтэграцыі з Расеяй і супраць пераследу палітычных актывістаў.

Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя, Менск