Алесь Бяляцкі каментуе вызваленне палітычных вязняў



“Навіна ашаламляльная і прыемная, таму што мы ўсе маральна і псіхалагічна чакалі, што гэтае вызваленне павінна было наступіць, але яно зацягнулася”, – каментуе лідар праваабарончага цэнтру “Вясна” Алесь Бяляцкі вызваленне ўсіх палітычных вязняў.

777zxcvbbn

Ён прыгадвае, што з часу яго вызвалення прайшло больш году, але нічога не змянялася, а наадварот адбываўся ціск на зняволеных, а ўмовы іх утрымання – пагаршаліся. Аднак усе палітвязні вытрымалі гэтыя выпрабаванні. На думку Алеся Бяляцкага, гэта звязана з двума фактарамі:

Першы фактар – гэта кепская эканамічная сітуацыя. Ясна, што рэжыму зараз патрэбныя грошы, каб утрымацца. Тое, што дае Расея, гэтага не хапае, і трэба новыя фінансавыя ўліванні з міжнародных, сусветных, еўрапейскіх структураў. І другі момант, што выбарчая кампанія надыходзіць, хутка пройдуць прэзідэнцкія выбары. Праводзіць гэтыя выбары, маючы палітзняволеных, у прыватнасці, Міколу Статкевіча – кандыдата ў прэзідэнты з мінулай кампаніі, гэта было б абсалютна амаральна і незразумела. Чалавек пяць гадоў сядзіць, і Лукашэнка зноў жа ідзе на выбары, маючы свайго апанента палітычнага ў турме, гэта, я думаю, не ўспрымалася б беларусамі, беларускімі грамадзянамі, і ўлады гэта адчулі. Гэта вымушаны выпуск.

“Гэта ня значыць, што ўлады будуць мяняць сваю пазіцыю і стаўленне да грамадзянскіх правоў і свабодаў. Яны вымушаныя былі вызваліць палітычных вязняў пад ціскам як самых беларускіх грамадзянаў, так і міжнароднай супольнасці. Гэта важны крок, але першы, і мы будзем патрабаць і спадзявацца на далейшую дэмакратызацыю сітуацыі ў Беларусі”, – дадае праваабаронца Алесь Бяляцкі.

Беларускія палітычныя вязні памілаваныя Аляксандрам Лукашэнкам. Эск-кандыдат у прэзідэнты Мікалай Статкевіч, а таксама Мікалай Дзядок, Ігар Аліневіч, Яўген Васьковіч, Арцём Пракапенка ды Юрый Рубцоў пакінулі месцы свайго зняволення. Пра магчымае вызваленне „да выбараў” Мікалая Статкевіча кіраўнік дзяржавы заявіў нядаўна ў час сустрэчы з журналістамі незалежных беларускіх СМІ.

Яна Запольская, Беларускае Радыё Рацыя

[manual_related_posts]