Алесь Бяляцкі наведаў акцыю “Дашлі паштоўку палітвязням”



“Калі мы пагаджаемся, што ў нас ёсць палітзняволеныя, значыць, яны будуць,” – лічыць Алесь Бяляцкі.

Беларускі грамадскі і палітычны дзеяч, сам у нядаўнім пылітычны зняволены, наведаў акцыю “Дашлі паштоўку палітвязням”, якая праводзіцца сёння ў Беларускім доме ў Варшаве.

Алесь Бяляцкі распавёў пра свой асабісты досвед і чаму было так важна, каб людзі яму пісалі.

– Фактычна ўсё жыццё ў турме ў мяне было ад пошты да пошты. Тое, што ты там знаходзішся адзін, адарваны ад свайго знаёмага асяроддзя, фактычна ад людзей, гэта такая поўная ізаляцыя, бо са мной забаранялі размаўляць іншым зняволеным, і ты проста сядзіш там адзін. Гэта, напэўна, самае непрымнае. А тое, што ты атрымліваеш гэтыя паштоўкі, атрымліваецца, што ты размаўляеш з тымі людзьмі, якія табе пішуць, таму яны важныя, і сама акцыя велімі важная.

Нагадаем, што на сённяшні момант у Беларусі знаходзяцца ў вязніцы 6 палітычных вязняў, сярод якіх былы кандыдат у прэзідэнты Мікалай Статкевіч.

Падпісаць паштоўку можна сёння ў Беларусікм доме ў Варшаве да 8-й гадзіны вечара.

Кася Бергель, Беларускае Радыё Рацыя