Алесь Рамановіч: Дэмакратычнай супольнасці нельга ігнараваць кампанію
Праект дапаўненняў і змяненняў у Канстытуцыю на абмеркаванне грамадскасці будзе прадстаўлены на працягу двух тыдняў, паведамілі ў працоўнай групе па дапрацоўцы новай рэдакцыі. У студзені чакаецца зацвярджэнне праекта і правядзенне рэферэндуму.

На думку пінскага праваабаронцы Алеся Рамановіча, дэмакратычнай супольнасці нельга наўпрост ігнараваць кампанію:
– На мой погляд, выкарыстоўваць патрэбна любую магчымасць. Нават калі гэта і так званы рэферэндум. Як да яго ставіцца – удзельнічаць ці не ўдзельнічаць, ісці ці не ісці, ці заклікаць да чаго – гэта трэба будзе ўжо вырашаць бліжэй да рэферэндуму, сыходзячы менавіта з сітуацыі. Але выкарыстоўваць сітуацыю патрэбна.
Суразмоўца дадае, што, нягледзячы на разгром грамадскіх арганізацый, ёсць магчымасць вылучацца ў выбарчыя камсіі і назіральнікі зборам подпісаў.
Беларускае Радыё Рацыя
