Аляксандр Фрыдман: Я не магу сабе ўявіць, што ўкраінцы пагодзяцца на гэтую расейскую акупацыю



Размова з палітычным аналітыкам Аляксандрам Фрыдманым.

РР: «Новая газета» паведаміла, што зварот Пуціна быў запісаны яшчэ 21 лютага, калі былі прызнаныя Расеяй ДНР і ЛНР. Гэтыя маніпуляцыі пра што могуць сведчыць?

Аляксандр Фрыдман: Яны гавораць пра тое, што гэтая аперацыя супраць Украіны была падрыхтаваная загадзя. Што нічога спантаннага няма. Планы выношваліся, планы рэалізоўваліся. Расея рыхтавалася, напэўна, пачала падрыхтоўку яшчэ ў сярэдзіне мінулага году. І вось такі абсалютна катастрафічны вынік аказаўся, тое, пра што шмат казалі, асабліва на Захадзе чакалі. Але калі ты бачыш і чытаеш гэтыя навіны, гэта абсалютная катастрофа і шок, і жахлівая рэакцыя. Мы пераходзім, напэўна, у самыя жахлівыя часы, з часоў сканчэння Другой сусветнай вайны.

РР: Мы можам гаварыць, што пачынаецца поўнамаштабная вайна?

Аляксандр Фрыдман: Так, безумоўна, гэта вайна. І гэтай той момант, калі мы павінны гаварыць усё адкрытым тэкстам: гэта вайна, Расея – гэта акупант, Пуцін – гэта злачынца, Пуцін – гэта агрэсар. Гэта той момант, калі не да дыпламатыі. Сёння ўсё трэба гаварыць так, як яно ёсць.

РР: Чым усё гэта можа скончыцца?

Аляксандр Фрыдман: Усе залежыць ад узброеных сілаў Украіны. Яны супраціўляюцца. Яны змагаюцца. І гэта прынцыпова важна. З гістарычнага пункту гледжання – гэта важна. У Чэхаславакіі ў 1938 годзе, калі Гітлер паквапіўся на тэрыторыю Чэхаславакіі, у Чэхаславакіі нават не атрымалася пачаць узброеную барацьбу супраць агрэсараў у 1938 годзе. Украіна гэтую барацьбу пачала. Украіна вядзе вайну. Яна адзіная супраць гэтай расейскай армады. І яна будзе змагацца. Колькі яна будзе змагацца, мы не ведаем. Настрой там пэўны ёсць. Але нічога хутка не скончыцца. Для Пуціна, для Расеі ўсё толькі пачынаецца. Я не магу сабе ўявіць, што ўкраінцы пагодзяцца на гэтую расейскую акупацыю. Барацьба будзе працягвацца.

РР: Міністэрства абароны Расеі паведаміла, што ўкраінскія памежнікі ніякага супраціву не аказваюць, што сродкі супрацьпаветранай абароны Украіны разбіты і падаўлены.

Аляксандр Фрыдман: Я б тут сказаў, напэўна, так. Па-першае, і для расейскіх вайскоўцаў, і для расейскай грамадскасці. Што тычыцца, калі паглядзець на гэта звонку, дык я параіў бы увогуле не звяртаць увагу на гэтыя паведамленні. Бо асабліва за апошнія дні мы пабачылі, як з расейскага боку ідзе суцэльная хлусня і дэзінфармацыя. Гэта не тыя крыніцы, якім трэба сёння давяраць. І трэба разглядаць гэтую інфармацыю з расейскага боку як звычайную прапаганду часоў вайны.

Цалкам размова:

Размаўляў Улад Грынеўскі, Беларускае Радыё Рацыя

[manual_related_posts]