Аляксандр Кабанаў: Збіраем каманду ў падтрымку Ціханоўскай



Блогер Аляксандр Кабанаў з бальнічнага ложка пачаў кіраваць стварэннем сеткі па зборы подпісаў за жонку Сяргея Ціханоўскага – Святлану на Берасцейшчыне. Паводле Кабанава, ён дапаможа ў арганізацыйным моманце, а там зборшчыкі подпісаў справяцца самі:

– І зараз мы збіраем каманду. Ужо частка людзей ёсць – гэта Кобрынь, Берасце, Пінск, Бяроза. Мы арганізоўваем сталы, стэнды, вучым правільна запаўняць падпісныя лісты і праводзім невялікія трэнінгі, як сябе весці ў выпадку правакацый і як увогуле сябе весці ў пікеце. Работа ўжо пайшла.

Паводле блогера Аляксандра Кабанава, яму імпануе ў Ціханоўскім тое, што ён будзіць людзей і ў яго атрымалася вывесці людзей са спячкі. А яшчэ яму блізкія думкі Сяргея Ціханоўскага пра парламенцкую рэспубліку.

Цалкам матэрыял у далучаным файле:

Беларускае Радыё Рацыя