Аляксандр Класкоўскі: Наўрад ці адбудуцца якіясць пратэсты падчас рэферэндуму па Канстытуцыі
Рэферэндум-2022. Нават на мінімальныя пратэсты ў дзень галасавання па зменах у Канстытуцыю Беларусі наважацца нямногія. Такі прагноз дае палітолаг Аляксандр Класкоўскі:
– Наўрад ці можна чакаць нейкіх масавых вулічных выступаў падчас рэферэндуму, і нават проста прыйсці і скласці гармонікам бюлетэнь пасля таго, як яго сапсуеш, паставіўшы ў абедзвюх графах нейкія адзнакі, на гэтае, я думаю, наважацца нямногія, бо ўлада можа пайсці на тое, што і гэтых фіранак не будзе ў кабінках для галасавання. І будуць стаяць амонаўцы і іншыя сілавікі з дручкамі, і калі яны заўважаць, што нехта сябе нелаяльна паводзіць, то тут жа будуць скручваць у барановы рог.

Разам з тым, эксперт не выключае, што да лютага будучага года сітуацыя можа змяніцца.
Стась Дадэрка, Беларускае Радыё Рацыя
