Аляксандр Класкоўскі: Усё ж варта прызнаць, што гэта крок у бок Еўропы



Сустрэча міністраў замежных спраў краін Цэнтральна-Еўрапейскай ініцыятывы праходзіць у Менску. Беларусь, як старшыня гэтай ініцыятывы, прымае замежных дыпламатаў з 17 краін Цэнтральнай і Усходняй Еўропы.

Некаторыя СМІ акрэслілі сустрэчу ў беларускай сталіцы, як прарыў беларускай дыпламатыі.

Гэта вельмі «нацягнутае» акрэсленне сустрэчы, якая планавалася і чакалася, – кажа палітычны аглядальнік Аляксандр Класкоўскі.

– Аднак варта сказаць, што гэта чарговы крок беларускіх уладаў, афіцыйнага Менску ўсё ж такі ў кірунку Еўропы. Беларусь, хоць яна ўжо і даўно ў гэтай ініцыятыве, тут сталі ўспрымаць, асабліва ў апошнія пару гадоў, з пацяпленнем дачыненняў з Еўропай увогуле, як болей канструктыўнага і перспектыўнага партнёра.

Аляксандр Класкоўскі адзначае, што вага Цэнтральна-Езрапейскай ініцыятывы не надта вялікая, але беларускія ўлады эфектыўна выкарыстоўваюць яе як пляцоўку для наладжвання адносін з еўрапейскімі  краінамі.

Зміцер Косцін, Беларускае Радыё Рацыя