Аляксандр Косінец прызначаны памочнікам кіраўніка краіны



Аляксандр Косінец прызначаны памочнікам кіраўніка краіны. Адпаведны ўказ падпісаў Аляксандр Лукашэнка, паведамляе прэс-служба прэзідэнта.

Косінец нарадзіўся ў 1959 годзе ў вёсцы Роскі Сялец Аршанскага раёна Віцебскай вобласці.

У 1982 годзе скончыў Віцебскі дзяржаўны медыцынскі інстытут.

З 1980 па 1994 гады — клінічны ардынатар, асістэнт, дацэнт кафедры шпітальнай хірургіі Віцебскага дзяржаўнага медыцынскага інстытута.

З 1995-га па 1997 год узначальваў Рэспубліканскі навукова-практычны цэнтр „Інфекцыя і хірургія”.

З 1997 па 2005 гады — рэктар Віцебскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта.

З 2005-га па 2008 год — намеснік прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь.

З 24 лістапада 2008 года па 27 снежня 2014 года — старшыня Віцебскага аблвыканкама.

З 27 снежня 2014 года па 5 снежня 2016-га Косінец узначальваў Адміністрацыю прэзідэнта. Ад гэтай пасады быў вызвалены згодна з указам прэзідэнта „ў сувязі з пераходам на іншую працу”.

БелаПАН