Аляксандр Лукашэнка наведвае Судан



Аляксандр Лукашэнка сёння, 17 студзеня, наведвае Судан. Прэс-служба беларускага кіраўніка паведамляе пра афіцыйныя сустрэчы і ўдзел у беларуска-суданскім эканамічным форуме.

000019_771538_big-3pinj

Як адзначае беларускі палітычны аглядальнік Аляксандр Класкоўскі, візіт у Судан не нясе вялікай эканамічнай карысці. Найбольшы таваразварот між краінамі быў у 2013 годзе, каля 70 мільёнаў долараў:

— Важным складнікам была вайсковая прадукцыя, бо Судан, як вядома, гэта краіна дзе неспакойна і грымяць стрэлы. І нейкая там мадэрнізаваная савецкая вайсковая тэхніка па лагодных цэнах, мяркую, была магчыма запатрабаваная. Калі ж паглядзець на валавы прадукт на душу насельніцтва, дык гэта вельмі нізкія паказчыкі, таму я думаю, што наўрад ці гэта будзе ёмісты рынак.   

Летась таваразварот з Суданам за 11 месяцаў склаў каля 32 мільёнаў долараў. Судан, па даходах на душу насельніцтва, летась займаў 130 месца ў свеце. Краінай з 1989 года адзінаасобна кіруе Амар Хасан аль-Башыр.

Зміцер Косцін, Беларускае Радыё Рацыя