Аляксандр Лукашэнка разлічвае на дапамогу Крамля



Шанцы на тое, што Аляксандр Лукашэнка зноў атрымае фінансавую падтрымку ад Уладзіміра Пуціна, даволі высокія. Лаяльнасць Крамля да беларускага кіраўніка не зменшылася нават пасля яго дзёрзкіх заяў на нядаўняй прэс-канферэнцыі.

Але гэтая дапамога будзе вылучацца, верагодна, часткамі, –  каментуе візіт у Сочы Аляксандра Лукашэнкі эканаміст Леў Марголін:

– Што за гэта запатрабуюць узамен? Я не думаю, што гэта будуць нейкія палітычныя дзеянні, бо і так лаяльнасць 100%. Я думаю, што гэта будуць нейкія эканамічныя патрабаванні. Магчыма, патрабаванні рэфармаванння, якія ўжо гучалі, калі мы атрымоўвалі антыкрызісны крэдыт ад банка Еўразэс. Магчыма, будуць узноўленыя спробы прасунуцца наперад па тых інвестыцыйных праектах, якія ўжо не першы год абмяркоўваюцца, я маю на ўвазе МАЗ, “Гродна Азот”, Гомсельмаш.

Па словах Льва Марголіна, сёння на фоне вялікіх стратаў золата-валютных рэзерваў Беларусі патрабуецца найменьш 3 мільярды даляраў для падтрымання эканомікі і недапушчэння далейшага спаду. Але і ў Расеі пасля рэзкага падзенння кошту на нафту зараз нашмат меньш магчымасцяў падтрымліваць Лукашэнку, – падкрэслівае эксперт.

Антон Разумоўскі, Беларускае Радыё Рацыя

Фота golos-ameriki.ru

[manual_related_posts]