Аляксандр Лукашэнка стаў у Расеі „Чалавекам года”



Расейскі біяграфічны інстытут прысудзіў кіраўніку Беларусі званне «Чалавек года – 2015».

Аляксандр Лукашэнка стаў у Расеі «Чалавекам года» за плённую супрацу з гэтай краінай. Пра гэта гаворыцца на сайце арганізацыі. Званне Лукашэнку прысуджана ў намінацыі «Міжнародныя дачыненні» за ўмацаванне еўразійскай супрацы. Гэтае званне прысуджаецца беларускаму лідару ўжо трэці раз: упершыню – 2012 годзе за фармаванне ЕўрАзЭС і Мытнага саюзу, другі раз – у 2014-м за стварэнне ЕўрАзЭС.

Лаўрэатамі прэміі ў гэтым годзе сталі таксама Уладзімір Пуцін, прэзідэнт Казахстана Нурсултан Назарбаеў, старшыня КНР Сі Цзіньпін, старшыня Дзяржаўнага савета і Савета міністраў Рэспублікі Куба Раул Кастра ды Патрыярх Маскоўскі Кірыл.

Паводле zviazda.by

Фота euronews.com

[manual_related_posts]
  • https://www.facebook.com/app_scoped_user_id/1654668258083618/ Viachaslau Pitsko

    Раздали своим общаковским пацанам,хуле.

Комментарии для сайта Cackle