Аляксандр Лукашэнка: Ужо сам факт цяперашняй сустрэчы – несумненны поспех



«Усе мы хацелі бы прарыву і пэўных дамоўленасцяў па ўрэгуляванні канфлікту ва Украіне, але ўжо сам факт цяперашняй сустрэчы – несумненны поспех”, – заявіў Аляксандр Лукашэнка па выніках паседжання ў Менску прэзідэнтаў краін Мытнага саюзу, Украіны і прадстаўнікоў ЕЗ.

Ён выйшаў да прэсы адзін і растлумачыў, што астатнія ўдзельнікі перамоваў упаўнаважылі яго паведаміць журналістам пра вынікі сустрэчы, якая доўжылася чатыры гадзіны.

 – Перамовы были няпростыя, але дыялог быў прадметны і вельмі шчыры. Канечне, хачу адзначыць, што пазіцыі бакоў адрозніваюцца, часам кардынальна. Але важна, што ўсе пагаджаліся ў адным: трэба шукаць кампраміс. Пры абмеркаванні канфлікту на Усходзе Украіны ўсе сыйшліся на неабходнасці дээскалацыі канфлікту, вызвалення закладнікаў, рашэнне праблем з уцекачамі, гуманітарнага садзеяння ды іншых пытанняў. Крайне важна папярэдзіць гуманітарную катастрофу.

 Акрамя таго, паведаміў беларускі кіраўнік, падтрымана прапанова прэзідэнта Казахстана Нурсултана Назарбаева аб працягу перамоў па Украіне ў такім жа фармаце.

Беларускае РадыёРацыя, паводле Бела ПАН