Аляксандр Марозаў: Беларусь стане дэмакратычнай дзяржавай у адрозненне ад Расеі



Палітолаг і навуковы супрацоўнік Акадэмічнага цэнтра Барыса Нямцова і Карлава ўніверсітэта Аляксандр Марозаў, лічыць, што Крэмль не пакінуў мэты далучэння Беларусі да Расеі, але дзейнічае асцярожна, кажа Марозаў:  

– Уладзмір Пуцін не ставіць сабе на дадзены момант канкрэтнай мэты, а чакае ўрэгулявання, змякчэння сітуацыі, пасля якой можна будзе дзейнічаць. Таму ў мяне з’явілася ўражанне, што Крэмль асцярожна працягвае некаторыя крокі па інтэграцыі, якія б не прыцягвалі б вялікай палітычнай увагі. Крэмль працягвае вельмі асцярожна нешта патрабаваць і прасіць у Лукашэнкі.

Слухаць цалкам:

Паводле Аляксандра Марозава, Беларусь стане дэмакратычнай дзяржавай у адрозненне ад Расеі. Але гэта адбудзецца праз 7-10 гадоў. Хаця абставіны зменаў – штука даволі непрадказальная. Гэта можа адбыцца і даволі хутка.

Беларускае Радыё Рацыя