Аляксандр Пашкевіч пра зварот Ціханоўскай: Для танца патрэбны двое



Святлана Ціханоўская агучыла пачатак агульнанацыянальнага галасавання праз платформу “Голас”. Мэта галавасавання – пачатак перамоваў паміж штабам Ціханоўскай ды іншымі ініцыятывамі ў выгнанні з рэжымам Лукашэнкі.

Агучаную прапанову ацаніў гісторык Алесь Пашкевіч:

 – Доўга думалі, што там такое можна сказаць, што спатрэбілася такая доўга анансаваная прамова выбранага лідара нацыі. Прамова даволі банальная. Прапанова дастаткова дзіўная, што трэба галасаваць на платформе “Голас”, каб запусціць нейкі перамоўны працэс.

Па словах Аляксандра Пашкевіча, наўрад ці АБСЕ і ААН, якія паабяцалі прадставіць перамоўную пляцоўку Ціханоўскай, могуць паўплываць на Лукашэнку, які знаходзіцца пад поўным кантролем Крамля.

Вольга Сямашка, Беларускае Радыё Рацыя

Фота: са старонкі facebook