Аляксандр Сахарук: Людзі выціскаюць з сябе нявольніка



31-га траўня Берасце падтрымала арыштаванага Сяргея Ціханоўскага.

Па словах берасцейскага актывіста прафсаюза РЭП Аляксандра Сахарука, чарга да столікаў зборшчыкаў подпісаў за Святлану Ціханоўскую была каля трох тысяч чалавек:

– Яна даўжэй, чым можа ў савецкія часы да Маўзалея Леніна. З двух бакоў, з трох, людзі стаяць, вялікія чэргі – гэта ўсё паказвае, што людзі выціскаюць з сябе нявольніка. У асноўным была моладзь – гэта ўжо цешыць. Такія, як я былі за 50 многа таксама. Гэта чарга стаіць, у тым ліку, за волю Сяргея Ціханоўскага. Пакуль маўкліва, але гэта такая салідарнасць.

Цалкам гутарку слухайце ў далучаным файле:

Паводле Аляксандра Сахарука, яго дзеці нарадзіліся, выраслі, стварылі сем’і і нарадзілі дзяцей пры адным прэзідэнце Лукашэнку. І ён не жадае, каб унукі раслі пры ім жа, Лукашэнку. На думку Сахарука, Лукашэнка і яго метад кіравання развалілі краіну і давялі людзей да жабрацтва. Народ больш не жадае яго бачыць на гэтай пасадзе. Чэргі за Ціханоўскую сведчаць, што людзі прагнуць свабоды і справядлівасці.

Беларускае Радыё Рацыя