Аляксандра Васілевіч: Уражанне, што дэпутат не ведае закона



Першы пісьмовы адказ прыйшоў на звароты сяброў гарадзенскай філіі Аб’яднанай грамадзянскай партыі ад дэпутаткі Палаты прадстаўнікоў. Сутнасьць звароту: статус мясцовых дэпутатаў павінен быць такі, каб людзі бачылі вынікі іх працы. Таму сябры АГП прапанавалі выкарыстаць магчымасьці дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў, каб замацаваць абавязак справаздачы ў мясцовай прэсе дэпутатаў мясцовых саветаў дэпутатаў. Пакуль гэта не замацавана заканадаўчым чынам.

20170126_095705

Кажа Аляксандра Васілевіч, якая атрымала першы адказ ад дэпутаткі Кір’як.

– З чатырох дэпутатаў адказ дала толькі дэпутатка Кір’як. Не зусім зразумелы гэты адказ, бо ў звароце я пытала менавіта пра перыядычныя справаздачы. А вось яе адказ, што справаздачы заслухоўваюцца па запатрабаванні 10% выбаршчыкаў, – гэта добрая норма, і нешта мяняць яна не бачыць сэнсу. Але ж я пыталася пра другое. Таму ў мяне склалася ўражанне, што яна наўмысна дала такі адказ.

Адказ, на думку Аляксандры Васілевіч, не па сутнасьці звароту. Яна падазрае, што дэпутатка ня ведае закону аб статусе мясцовага дэпутата, калі дае такія адказы. Хаця, заўважае Аляксандра Васілевіч, па Гародні такіх бессэнсоўных адказаў на звароты актывістаў стала сустракацца меньш.

20170125_104809

20170125_104812

20170125_104820

Якуб Сушчынскі, Беларускае Радыё Рацыя, Гародня

Фота аўтара