Аляксей Харкевіч: Аднаўленне пратэстаў у Беларусі не будзе спантанным



Акцыі пратэсту ў Беларусі былі выкліканыя дзеяннямі ўладаў, – сцвярджае галоўны рэдактар эканамічнага парталу rynak.by Аляксей Харкевіч.

Паволе эксперта, аднаўленне пратэстаў у Беларусі не будзе спантанным:

– Фактычна ўсе прычыны пратэстаў былі выкліканыя дзеяннямі ўладаў. Пачынаючы ад аб’яўлення даты выбараў, ад рэакцыі на каронавірус, арышт кандыдатаў у прэзідэнты, разгон мірных акцый, смерці. Усё што мы бачылі – гэта была рэакцыя ў адказ. Я не думаю, што спантанна гэта можа вырасці да тых памераў, якія былі ў мінулым годзе. Калі ізноў не будзе чагосьці бадобнага з боку ўладаў.

На аднаўленне акцый пратэсту ўвесну спадзяецца Святлана Ціханоўская. Пра гэта яна заявіла ў інтэрв’ю ўкраінскаму журналісту Дзмітрыю Гардону.

Беларускае Радыё Рацыя, Гомель