Аляксей Сігаеў: Шмат на якіх участках „таварышч” Лукашэнка выбары не выйграў



Тое, што адбылося ў Беларусі 9 жніўня, выбарамі назваць цяжка, а хутчэй  спецаперацыяй па працягненні паўнамоцтваў Аляксандра Лукашэнкі на пасадзе прэзідэнта, – кажа першы намеснік старшыні Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) і каардынатар грамадскай ініцыятывы „Права выбару” Аляксей Сігаеў:

– Вы бачылі, як адбываліся так званыя „выбары”. То бок, людзі нават не ўсюды паспелі прагаласаваць. Шмат дзе тыя ж самыя камісіі не дапускалі назіральнікаў. Па-першае, у складзе камісій няма прадстаўнікоў дэмакратычных арганізацый, па-другое, не дапусцілі назіральнікаў і да працэсу галасавання і падліку галасоў. І шмат дзе камісіі нават не павывешвалі гэтыя копіі пратаколаў, якія яны мусяць вывешваць для ўсеагульнага азнаямлення, бо ім ёсць што хаваць.

Па звестках, якія прыходзяць зараз са шмат якіх участкаў, можна ясна зрабіць выснову, што шмат дзе „таварышч” Лукашэнка  гэтыя выбары не выйграў, – кажа Аляксей Сігаеў.

Беларускае Радыё Рацыя, Менск