Аляксей Янукевіч: Беларускае грамадства павінна рэагаваць на расейскія пагрозы



Відавочна, зараз існуе пагроза для суверэнітэта Беларусі і яна абвастраецца, – лічыць старышыня Партыі БНФ Аляксей Янукевіч. Так, на апошнім Сойме Пратыі БНФ сярод іншага абмяркоўвалася і сітуацыя ў сувязі з далейшым пагаршэннем адносін паміж кіраўніцтвам Беларусі і Расеі.

– У натуральных умовах гібрыдных войнаў кожны сцэнар прадугледжвае вялікую шматварыянтнасць дзеянняў – і расейскага ўраду, і прарасейскіх арганізацый і актывістаў тут у Беларусі. Безумоўна, апошнія падзеі сведчаць аб там, што пэўныя сцэнары пачалі ажыццяўляцца. Аднак на колькі далёка Расея ў іх здольная будзе зайсці, будзе залежыць ад рэакцыі беларускага грамадства, у першую чаргу, і беларускіх уладаў. Таму што на сённяшні момант аказваецца моцны ціск і на беларускія ўлады Крамлём, і на беларускае грамадства. 

Але калі адпаведнай рэакцыі з беларускага боку не будзе, Расея можа запусціць і сцэнары наўпроставага, у тым ліку гвалтоўнага, умяшальніцтва ва ўнутраныя справы Беларусі. Таму вельмі важна, каб грамадства краіны актыўна рэагавала на падобныя праявы і яскрава дэманстравала волю абараняць незалежнасць, – падкрэсліў Аляксей Янукевіч.

Генадзь Барбарыч, Беларускае Радыё Рацыя