Аляксей Янукевіч пра выбары ва Украіне



Галоўны вынік выбараў у Вярхоўную Раду Украіны ў тым, што будзе сфармаваны дзеяздольны заканадаўчы орган, – лічыць старшыня Партыі БНФ Аляксей Янукевіч.

Відавочна, што новая Рада зможа прымаць новыя законы дзеля таго, каб пазбавіцца спадчыны мінулых рэжымаў, каб працягваць эфектыўныя рэформы і інтэграцыю з Еўразвязам.

– Натуральна, гэтая Вярхоўная Рада не з’яўляецца ідэальнай. Нельга сказаць, што карупцыйная спадчына Рады мінулых скліканняў, а таксама спадчына адасобленасці, кланавасці будзе пераадоленая цалкам, будзе барацьба ўсё роўна працягвацца.

 janukevicz_aliaksei

Аднак асноўны накірунак – на рэформы і еўрапейскую інтэграцыю новая Вярхоўная Рада зможа трымаць. І гэта самае галоўнае, – падкрэсліў Аляксей Янукевіч.

Генадзь Барбарыч, Беларускае Радыё Рацыя